Мулы, ст.-бел. мулы ’высокія туфлі’ (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. muły ’тс’, якое са ст.-франц. mule > франц. mule ’туфлі без абцасаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мула́, -ы́, мн. мулы́, му́лаў, м.

Служыцель культу ў мусульман.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мула́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мула́ мулы́
Р. мулы́ мула́ў
Д. муле́ мула́м
В. мулу́ мула́ў
Т. муло́й
муло́ю
мула́мі
М. муле́ мула́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

му́л

‘помесь кабылы і асла’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. му́л му́лы
Р. му́ла му́лаў
Д. му́лу му́лам
В. му́ла му́лаў
Т. му́лам му́ламі
М. му́ле му́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)