мудрэ́ц, -раца́, мн. -рацы́, -рацо́ў, м.
Мудры, разумны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мудрэ́ц
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
мудрэ́ц |
мудрацы́ |
| Р. |
мудраца́ |
мудрацо́ў |
| Д. |
мудрацу́ |
мудраца́м |
| В. |
мудраца́ |
мудрацо́ў |
| Т. |
мудрацо́м |
мудраца́мі |
| М. |
мудрацу́ |
мудраца́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
мудрэ́ц, -раца́ м. мудре́ц
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мудрэ́ц, ‑раца, м.
1. Мудры, разумны чалавек. Многа ўсякіх падзей, змен адбылося на .. [Паўлавай] памяці, а цяпер ён стаіць як бы збоку ад усяго і са спакоем мудраца аглядае жыццё. Колас.
2. Іран. Пра таго, хто хітруе. Дырэктар, слухаючы Косцю, усё больш ды больш хмурыўся і дыміў. Потым з ноткай расчаравання ў голасе прамовіў: — Так вы ўсё і вырашылі? Мудрацы-ы! Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мудрэц ’мудры, разумны чалавек’ (ТСБМ), ’кемлівы, вынаходлівы, штукар’ (міёр., З нар. сл.; ТС), ’хітрун’ (Бяльк.). Да прасл. mǫdrьcь. Гл. му́дры 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мудре́ц мудрэ́ц, род. мудраца́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мыслі́цель, ‑я, м.
Чалавек, здольны творча мысліць, глыбока пранікаць у сутнасць з’яў; мудрэц, філосаф.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разу́мны ’надзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́ц ’сталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́к ’дзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыслі́цель ’мудрэц, філосаф’ (ТСБМ). З рус. мысли́тель (Крукоўскі, Уплыў, 38 і 57). Аналагічна мыслі́цельны, мы́сліцца, мы́слімасць, мы́слімы (Крукоўскі, там жа, 58).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разумнік, разумны, мудрэц
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)