мудры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; незак. (разм.).

Тое, што і мудраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мудры́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мудру́ мудры́м
2-я ас. мудры́ш мудрыце́
3-я ас. мудры́ць мудра́ць
Прошлы час
м. мудры́ў мудры́лі
ж. мудры́ла
н. мудры́ла
Загадны лад
2-я ас. мудры́ мудры́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мудры́ць сов., разг., см. мудрава́ць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). І мудрыць [над юшкай] доўга не трэба: перамыў .. [рыбу] ды ў чыгун, чым больш, тым будзе тлусцей ды смачней. Брыль. [Мужчына:] — А хто .. ў санках у цябе па двары катаўся? Ты мне, матка, не мудры. — Адчапіся. Ніхто не катаўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мадрава́ць, драг. модро̂ва́тэ ’дурэць, сваволіць, забаўляцца’ (Нар. лекс.). Укр. мудрова́тимудрыць, мудрагеліць’, польск. mądrować і г. д. Да мудрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудры́ла ’мудрагель’ (Бяльк.). Утворана ад мудры́ць ’залішне ўскладняць справу, мудрагеліць’ (ТСБМ, Ян.). Аб суфіксе ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́сліць (іран.) ’думаць, меркаваць’ (Нас.). З рус. пск., цвяр., смал. муслить ’тс’, муслятьмудрыць’ складае адзін арэал. Утварылася як кантамінацыя лексем мыслить і мусолить. Пра апошняе гл. Фасмер (3, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́трыць1 ’цяміць, разумець’ (Янк. 3.; Нар. Гом.; ТС; лід., Сцяшк. Сл.; глус., Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.), ’кеміць’ (капыл., Жыв. сл.), пе́тріць ’разумець (пра дзіця)’ (гарад., ЛА, 3). Параўн. рус. пе́трить ’разумець, кеміць’, пе́траць ’помніць’; польск. piętrzyć ’паднімаць узровень вады (каля плаціны)’, piętrzyć się ’ўздымацца’, ’зазнавацца’, славен. vz‑pẹ́titi se ’ўспомніць, прыгадаць’, spọ́titi ’тс’, o‑pẹ́titi ’заўважыць’, серб.-харв. pétiti ’не забыць, запомніць’, далмацінск. na‑pétati se ’намучыцца’. Не зусім яснае слова. Звычайна збліжаюць пе́трыць з пяць, пя́цца < прасл. *pęti se (Брандт, РФВ, 23, 292; Праабражэнскі, 2, 166; Фасмер, 3, 425–426; Бязлай, 3, 31). Суфікс ‑р‑, як у хітры́ць, мудры́ць.

Пе́трыць2 ’біць’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем пе́таваць і пе́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)