му́драсць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. му́драсць
Р. му́драсці
Д. му́драсці
В. му́драсць
Т. му́драсцю
М. му́драсці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

му́драсць, -і, ж.

1. гл. мудры.

2. Глыбокі розум, заснаваны на жыццёвым вопыце.

Народная м.

Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб, які вырастае пасля дваццаці гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́драсць ж., в разн. знач. му́дрость;

зуб ~ці — зуб му́дрости;

змяі́ная м. — змеи́ная му́дрость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́драсць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць мудрага (у 1, 2 знач.). Народная мудрасць. Жыццёвая мудрасць. □ Кніга — казачны скарб чалавечай мудрасці. «Звязда». [Бобрык:] — За касільна трымацца мудрасці вялікай не трэба. Дуброўскі.

2. Мудрыя думкі, выказванні, жыццёвы вопыт. Кажуць людзі: «Гады — не пуды». Гэтай мудрасці я не пярэчу. Прануза.

3. Разм. Што‑н. складанае, цяжкае для разумення. [Якаў] прыглядаўся да [дарожных] знакаў, стараўся ўспомніць усю гэту мудрасць — некалі ж вучыў. Кулакоўскі.

•••

Зуб мудрасці гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́драсць ’уласцівасць мудрага’, ’мудрыя думкі, выказванні’, ’жыццёвы вопыт’, ’нешта складанае’ (ТСБМ). Прасл. mǫdrostь (Краўчук, Этимология–1984, 103). Да му́дры1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

му́дры, -ая, -ае.

1. Надзелены вялікім розумам, вельмі разумны.

М. палкаводзец.

2. Заснаваны на глыбокім вопыце, веданні чаго-н.

Мудрая палітыка.

|| наз. му́драсць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праму́драсць, -і, ж.

1. Глыбокая мудрасць (уст.).

2. Што-н. цяжкае для разумення, засваення (разм., іран.).

Ніякай прамудрасці тут няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смиренному́дрие ср., уст., ирон. ціхмя́ная му́драсць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змеи́ный змяі́ны, вужа́чы;

змеи́ная му́дрость змяі́ная му́драсць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́дрость му́драсць, -ці ж.;

зуб му́дрости зуб му́драсці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)