мудраге́лісты, -ая, -ае (разм.).

1. Цяжкі для разумення, выканання; складаны.

Мудрагелістае пытанне.

2. Замыславаты, вычварны.

М. ўзор.

|| наз. мудраге́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мудраге́лісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мудраге́лісты мудраге́лістая мудраге́лістае мудраге́лістыя
Р. мудраге́лістага мудраге́лістай
мудраге́лістае
мудраге́лістага мудраге́лістых
Д. мудраге́лістаму мудраге́лістай мудраге́лістаму мудраге́лістым
В. мудраге́лісты (неадуш.)
мудраге́лістага (адуш.)
мудраге́лістую мудраге́лістае мудраге́лістыя (неадуш.)
мудраге́лістых (адуш.)
Т. мудраге́лістым мудраге́лістай
мудраге́лістаю
мудраге́лістым мудраге́лістымі
М. мудраге́лістым мудраге́лістай мудраге́лістым мудраге́лістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мудраге́лісты разг.

1. мудрёный, замыслова́тый; хи́трый;

мы не разуме́лі яго́ ~тай мо́вы — мы не понима́ли его́ мудрёного языка́;

~тая прычо́ска — замыслова́тая причёска;

2. причу́дливый, зате́йливый; вы́чурный;

м. ўзор — зате́йливый (причу́дливый) узо́р;

~тая ра́мка люстэ́рка — вы́чурная ра́мка зе́ркала

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мудраге́лісты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Цяжкі, для разумення, выканання; складаны. Мудрагелістая задача. □ Косцік ужо ведаў, што настаўнік любіць гадаваць мудрагелістыя пытанні. С. Александровіч.

2. Замыславаты, вычварны. Хлопцы заўважылі там [у мяшку] тоўсты пэндзаль, нейкія гумавыя валікі з мудрагелістымі ўзорамі, выразанымі на іх. Нядзведскі. Сівы мох густа абляпіў .. ствалы дрэў, мудрагелістымі карункамі звісае з галін. Кандрусевіч. Міма, выпісваючы мудрагелістыя васьмёркі, з грукатам пралятае на мотаролеры суседскі хлопец. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фантасты́чна-мудраге́лісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фантасты́чна-мудраге́лісты фантасты́чна-мудраге́лістая фантасты́чна-мудраге́лістае фантасты́чна-мудраге́лістыя
Р. фантасты́чна-мудраге́лістага фантасты́чна-мудраге́лістай
фантасты́чна-мудраге́лістае
фантасты́чна-мудраге́лістага фантасты́чна-мудраге́лістых
Д. фантасты́чна-мудраге́лістаму фантасты́чна-мудраге́лістай фантасты́чна-мудраге́лістаму фантасты́чна-мудраге́лістым
В. фантасты́чна-мудраге́лісты (неадуш.)
фантасты́чна-мудраге́лістага (адуш.)
фантасты́чна-мудраге́лістую фантасты́чна-мудраге́лістае фантасты́чна-мудраге́лістыя (неадуш.)
фантасты́чна-мудраге́лістых (адуш.)
Т. фантасты́чна-мудраге́лістым фантасты́чна-мудраге́лістай
фантасты́чна-мудраге́лістаю
фантасты́чна-мудраге́лістым фантасты́чна-мудраге́лістымі
М. фантасты́чна-мудраге́лістым фантасты́чна-мудраге́лістай фантасты́чна-мудраге́лістым фантасты́чна-мудраге́лістых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хітраспле́цены, -ая, -ае.

Вельмі хітры, мудрагелісты.

Хітрасплеценае выказванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замыслова́тый мудраге́лісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закавы́рысты, -ая, -ае (разм.).

Замыславаты, мудрагелісты.

Закавырыстае пытанне.

|| наз. закавы́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загагу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Мудрагелісты загіб, кручок.

Пісаць з загагулінамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

витиева́тый напы́шлівы, мудраге́лісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)