муа́р, -у, м.

Шаўковая тканіна з разводамі, якія пераліваюцца рознымі адценнямі.

|| прым. муа́равы, -ая, -ае.

Муаравая стужка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муа́равы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да муару. Муаравы шоўк.

2. Зроблены з муару. Муаравая стужка. □ На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муа́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. муа́равы муа́равая муа́равае муа́равыя
Р. муа́равага муа́равай
муа́равае
муа́равага муа́равых
Д. муа́раваму муа́равай муа́раваму муа́равым
В. муа́равы (неадуш.)
муа́равага (адуш.)
муа́равую муа́равае муа́равыя (неадуш.)
муа́равых (адуш.)
Т. муа́равым муа́равай
муа́раваю
муа́равым муа́равымі
М. муа́равым муа́равай муа́равым муа́равых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суке́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жаночае адзенне, верхняя частка якога, што адпавядае кофце, складае адзінае цэлае з ніжняй часткай, якая адпавядае спадніцы. На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)