мро́іва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. мро́іва
Р. мро́іва
Д. мро́іву
В. мро́іва
Т. мро́івам
М. мро́іве

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мро́іва, -а, н.

Тое, што і марыва.

|| прым. мро́йны, -ая, -ае.

Мройная далеч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мро́іва, ‑а, н.

Тое, што і марыва (у 1 знач.). Над возерам дрыжала мроіва. Карычневыя галінкі ніжэй схіляліся да вады. Шыцік. На гарызонце ў ружовым мроіве паказалася вёска, а паабапал яе серабрыліся сінія лясы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мроіва ’марыва’ (ТСБМ), ’цемра’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мроі (гл.). Аб суфіксе ‑ів‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мро́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мроіва; падобны да мроіва. Бліскуча-зялёнае жыта паабапал дарогі выдавала як бы крыху туманным, і як бы водсвет яго .. пераліваўся ў мройнай далечы поля. Савіцкі. Зверху, праз рознакаляровыя шыбы ў вокнах, падала ў пакой мройнае залацістае святло. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́еннемроіва’ (Юрч. Вытв.). Да рой, раі́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імгла, імга, смуга, засмуж, туман; аблога, полаг, павалока, навалока, марыва, мроіва, каламута, каламуць, муць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)