мо́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Дробнае двухкрылае насякомае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́шка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мо́шка мо́шкі
Р. мо́шкі мо́шак
Д. мо́шцы мо́шкам
В. мо́шку мо́шак
Т. мо́шкай
мо́шкаю
мо́шкамі
М. мо́шцы мо́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мо́шка мо́шка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́шка ж.

1. мо́шка;

2. перен., прост. (о ничтожном человеке) тля, козя́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Маленькае двухкрылае насякомае. У вершалінах дрэў звінелі мошкі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мошка, мошка́ ’маленькае куслівае двухкрылае насякомае’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Бяльк., ТС). Укр., рус. мошка, мошкара́, польск. mszyca ’тс’, н.-луж. pšyca, в.-луж. šmic ’камар’, ’мошка’, чэш. mšice ’тля’. Прасл. mъši, mъxa (звязаныя чаргаваннем галосных з muxa > муха), да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. musià, musė́, musìs, ст.-прус. muso, лат. muša, mũša ’муха’, ст.-грэч. μυῑα, лац. musca, ст.-сакс. muggia, ст.-в.-ням. muska ’камар, мошка’, алб. mizë ’камар’ (Траўтман, 191; Буга, РФВ, 72, 193; Фасмер, 2, 667; Махэк₂, 382).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мошка, казюрка, кузурка, казюлька, казюля

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

белано́жка

‘птушка; мошка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. белано́жка белано́жкі
Р. белано́жкі белано́жак
Д. белано́жцы белано́жкам
В. белано́жку белано́жак
Т. белано́жкай
белано́жкаю
белано́жкамі
М. белано́жцы белано́жках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Мысе́ка1 (дзіцячае) ’мошка’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. muselė, musytė ’мушка’, masalasмошка’.

Мысека2 (дзіцячае) ’калматы мядзведзь’ (Нас.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. meška ’мядзведзь’. Гл. таксама мышэка, машэка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машата́, машка́, мошка́, машката́, машкара́, машкіра́ ’мошкі’, ’безліч лятучых камароў, матылькоў, мошак’ (ТСБМ, Касп., Мядзв., Яруш., Нас., Сл. ПЗБ, ТС), ’шмат гарэзлівых дзяцей’ (Нас.), машкарэча, машке́ча ’машкара’ (Мат. Гом.), машкарня́, мошкорэ́ча ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. мошка, рус. мо́шка, мошкара, ст.-рус. мъшица, польск. mszyca, н.-луж. psyca ’тс’, чэш. mšice ’тля’. Прасл. mъši. І.‑е. адпаведнікі: ст.-прус. muso, лат. muša, mũsa, літ. musià, musė̃ ’муха’, ст.-грэч. μυῑα, лац. musca, ст.-сакс. muggia, ст.-в.-ням. mucka ’камар’, алб. mizë ’тс’ (Траўтман, 191; Фасмер, 2, 667).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)