мо́ташна, безас., у знач. вык., каму.

1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя).

2. перан. Агідна, прыкра.

Слухаць м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ташна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
мо́ташна мо́ташней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́ташна нареч., в знач. безл. сказ., разг. то́шно, ду́рно; му́торно;

аж чарця́м м. — чертя́м то́шно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́ташна, безас. у знач. вык., каму.

1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя). Накурыўся так, што моташна стала. □ Зірнуў яшчэ ўніз Мішка і моташна яму стала — нязручна быць лётчыкам без прывычкі. Лынькоў. Калыхаўся [хлопчык], пакуль не рабілася моташна, дамоў прыходзіў з асалавелымі вачыма. Хомчанка.

2. перан. Агідна, прыкра. [Паліна:] — Ды не дрыжы ты ўжо так!.. Глядзець моташна... Новікаў. Часамі абураўся і Уладзік. — Кінь ты, Лазар, цягнуць лазара! Слухаць моташна! Колас.

3. перан. Аб адчуванні тугі, адзіноты. Не варта было пакідаць .. [Зіну] сёння адну. Ёй адно горка і моташна. Васілёнак. Моташна там на абрыве тарчаць, — уздыхнуў Мірон Патапавіч. — У сяло б перабрацца. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мло́сна, безас., у знач. вык.

Нядобра, моташна.

Яму стала м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ташны, -ая, -ае.

1. Ад якога становіцца моташна.

М. пах.

2. перан. Агідны, цяжкі і прыкры.

|| наз. мо́ташнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́торно нареч., безл., в знач. сказ., прост. ну́дна, мо́ташна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́шно разг.

1. нареч. мо́ташна; ну́дна, нудлі́ва; см. то́шный 1;

2. безл., в знач. сказ. (тошнит) мо́ташна; ну́дзіць; (дурно) мло́сна;

3. безл., в знач. сказ. (противно) агі́дна, праці́ўна, га́дка, гі́дка, пры́кра, мо́ташна, ну́дзіць;

то́шно смотре́ть на э́то агі́дна (праці́ўна, га́дка, гі́дка, пры́кра, мо́ташна, ну́дзіць) глядзе́ць на гэ́та;

4. безл., в знач. сказ. (тоскливо) тужлі́ва; ну́дна, нудлі́ва; су́мна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́ташны, ‑ая, ‑ае.

1. Ад якога становіцца моташна (у 1, 3 знач.). Моташны пах.

2. перан. Агідны, прыкры. Быў апошні вечар у Адэсе, цягучы і моташны. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мотаржна, мо́торошно, мо́торожно ’цяжка’ (Касп., ТС). У выніку кантамінацыі лексем мотарна і моташна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)