мо́сцік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
мо́сцік |
мо́сцікі |
| Р. |
мо́сціка |
мо́сцікаў |
| Д. |
мо́сціку |
мо́сцікам |
| В. |
мо́сцік |
мо́сцікі |
| Т. |
мо́сцікам |
мо́сцікамі |
| М. |
мо́сціку |
мо́сціках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. гл. мост.
2. Высокая абгароджаная пляцоўка, узвышэнне на караблях, вялікіх машынах, агрэгатах, прызначаныя для назірання, кіравання.
Капітанскі м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мо́сцік м.
1. уменьш.-ласк. мо́стик;
2. (площадка, возвышение) мо́стик;
капіта́нскі м. — капита́нский мо́стик;
3. (зубной протез) мо́стик
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мо́сцік, ‑а, м.
1. Памянш. да мост (у 1 знач.); невялічкі мост. Пад нагамі заскрыпелі дошкі маленькага мосціка праз раўчук. Шамякін. І неяк міжвольна перакідаецца мосцік паміж учарашнім днём і заўтрашнім. Шахавец.
2. Тое, што і мост (у 2, 4 знач.).
3. Высокая пляцоўка, узвышэнне на караблях, некаторых машынах для назірання за чым‑н., камандавання. Капітанскі мосцік. □ Марына адной рукой ухапілася за поручань, а другой ускінула кошык на паравозны мосцік. Кавалёў. Недзе там, на мосціку камбайна, стаяў і тоўсты Амархан. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мост, -а, М -сце, мн. масты́, масто́ў, м.
1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г.д.
Чыгуначны м.
Пантонны м.
2. перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім-, чым-н.
Паветраны м.
3. У спорце: пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і ступні.
4. Частка шасі аўтамашыны (спец.).
5. Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў у зубным пратэзе.
|| памянш. мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1—3 знач.) і масто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. маставы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагні́лы, -ая, -ае.
Які прагніў.
П. мосцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мостик уменьш. масто́к, -тка́ м., мо́сцік, -ка м.;
капита́нский мостик капіта́нскі мо́сцік.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пешахо́дны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для хадзьбы пяшком.
П. мосцік.
2. Тое, што і пешы.
П. рух.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мосто́к уменьш. масто́к, -тка́ м., мо́сцік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
капіта́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капітана, належыць яму. Капітанскія паганы. Капітанскі мосцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)