мор, -у, м.

Павальная смерць, эпідэмія.

М. выкасіў усю вёску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. мо́р
Р. мо́ру
Д. мо́ру
В. мо́р
Т. мо́рам
М. мо́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мор (род. мо́ру) м., уст. мор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мор м. мор, род. мо́ру м., памо́рак, -рку м.; (эпидемия) по́шасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мор, ‑у, м.

Уст. Павальная смерць, эпідэмія. Стала ціха, нібы мор выкаціў усю вёску. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мор ’павальная смерць, эпідэмія’ (ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ). Укр. мір, рус. мор, польск. mór, в.-луж. mór, чэш. тог, славен. mór ’тс’; серб.-харв. мор ’паміранне’, макед. мормор, чума’, балг. морът, ст.-слав. моръ ’зараза, язва’. Прасл. morъ < mer‑ti ’паміраць’. І.‑е. адпаведнікі: літ. mãras, maraĩмор, чума’, ст.-інд. maras, māras ’смерць, мор’ (Бернекер, 2, 80; Фасмер, 2, 651).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́зва

‘ранка на скуры; мор, эпідэмія; адмоўныя з'явы ў грамадстве’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. я́зва я́звы
Р. я́звы я́зваў
Д. я́зве я́звам
В. я́зву я́звы
Т. я́звай
я́зваю
я́звамі
М. я́зве я́звах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

памо́рак, ‑рка, м.

Уст. Мор. Надышоў паморак, голад, Пачала здыхаць жывёла. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паморак уст.мор’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.; слонім., Сл. ПЗБ), помо́рок, помэ́рок ’напасць, прывід’ (Сл. Брэс.), паму͡орак (Федар. 2), памо́р (Мат. Гом.) ’мор’. Рус. помо́р і помо́ра ’пошасць’, укр. помі́р ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ак або бязафікснае ўтварэнне ад памары́ць < мары́ць. Гл. таксама мор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўмор ’насмерць, зусім’ (ТС). Да ўмарыць ’замучыць да смерці’, гл. мор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)