мо́псік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мо́псік мо́псікі
Р. мо́псіка мо́псікаў
Д. мо́псіку мо́псікам
В. мо́псіка мо́псікаў
Т. мо́псікам мо́псікамі
М. мо́псіку мо́псіках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мопсік ’клінок’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Не зусім ясна. Хіба ў сувязі з польск. mopek ’карлік’ як нешта маленькае (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́ська ж., разг. мо́псік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мопс, мопса, мопсік ’парода пакаёвых сабачак’, ’кірпаносы’, ’які задзірае нос’ (Нас., ТСБМ). Праз польск. мову з н.-ням. Mops (с.-в.-ням. muff ’грымаса, морда’) < гал. moppen, mopperen ’бурчаць’, ’рабіць незадаволеную грымасу’, англ. mop ’скрывіць рот’ (Фасмер, 2, 651; Васэрцыер, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)