мопс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дэкаратыўная парода сабак з вялікай круглай галавой і кароткай мордай, кароткім моцным тулавам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́пс

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мо́пс мо́псы
Р. мо́пса мо́псаў
Д. мо́псу мо́псам
В. мо́пса мо́псаў
Т. мо́псам мо́псамі
М. мо́псе мо́псах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мопс м. мопс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мопс мопс, род. мо́пса м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мопс, ‑а, м.

Парода пакаёвых сабачак з вялікай круглай галавой, кароткай мордай і густой кароткай шэрсцю.

[Ням. Mops.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мопс, мопса, мопсік ’парода пакаёвых сабачак’, ’кірпаносы’, ’які задзірае нос’ (Нас., ТСБМ). Праз польск. мову з н.-ням. Mops (с.-в.-ням. muff ’грымаса, морда’) < гал. moppen, mopperen ’бурчаць’, ’рабіць незадаволеную грымасу’, англ. mop ’скрывіць рот’ (Фасмер, 2, 651; Васэрцыер, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)