моли́тва малі́тва, -вы ж., прост. па́церы, -цер ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малі́тва ж. моли́тва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́церы, -раў ед. нет, разг. моли́тва ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малі́тва ’маленне’, ’тэкст, які чытаюць веруючыя, звяртаючыся да бога ці святых’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус. молитва, польск., н.- і в.-луж. modlitwa, чэш., славац. modlitva, славен. molítva, molȋtev, molȋdva, molȋdev, серб.-харв. мо̀литва, молатав, макед., балг. молитва. Прасл. modlitva ’звяртанне, просьба да бога, абяцанне’. Да малі́цца. Сюды ж малі́твеннік ’кніга з малітвамі’, якое, відаць, з ц.-слав. мовы, бел. малітоўнік ’тс’, малі́тваваць ’уводзіць маці пасля родаў у царкву з малітвай’ (Нас.), малі́цьвіць ’маліць, упрошваць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)