мо́кнуть несов. мо́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́кнуць несов., в разн. знач. мо́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мачы́цца несов.

1. разг. (становиться мокрым) мо́кнуть;

2. (испускать мочу) мочи́ться;

3. страд. мочи́ться; см. мачы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мокнуць ’станавіцца мокрым, вільготным’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадкасці’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. мо́кнути, рус. мо́кнуть, ц.-слав. мокнѫти, польск. moknąć, в.-луж. moknyć, чэш. moknouti, славац. moknúť. Паўн.-слав. moknǫti. Параўн. літ. makė́ti ’ўступіць у гразь’, maknóti ’брысці па гразі’, ’мясіць гразь’, лат. maknît ’ісці па балоце’, гл. літ. makonė ’лужа’, лат. makņa ’балота, багністае месца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачы́ць ’рабіць мокрым, вільготным’, ’трымаць у чым-небудзь вадкім, каб надаць пэўныя якасці’, ’насычаць вадкасцю’, ’засольваць (агародніну, грыбы, фрукты)’, мачы́цца ’рабіцца мокрым’, ’мокнуць’ (ТСБМ, Янк. 1, Бяльк., Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.). Укр. мочи́ти(ся), рус. мочи́ть(ся), польск. moczyć, н.-луж. mocyś, в.-луж. močić, чэш. močiti, славац. močiť, славен. mocíti, серб.-харв. мо̀чити, мо̀чати, макед. моча, балг. мочам. Прасл. močiti асновы mok‑, якая праглядвае ў бел. мокнуць ’станавіцца вільготнай’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадзе’ (ТСБМ, ТС; міёр., З нар. сл.), укр. (про‑)мокнути, рус. мокнуть, польск. moknąć і г. д., прасл. moknǫti, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. makė́ti ’уступіць у балота’, maknóti ’ісці па гразі’, лат. maknît ’ісці па балоце’, літ. makónė ’лужа’, makalỹnė ’гразь, слота’, лат. makņa ’балота, дрыгва’ (Бернекер, 2, 69; Мюленбах-Эндзелін, 2, 554; Фасмер, 2, 640; Бязлай, 2, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)