мо́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто ва ўсім прытрымліваецца моды; франт.

|| ж. мо́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́днік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мо́днік мо́днікі
Р. мо́дніка мо́днікаў
Д. мо́дніку мо́днікам
В. мо́дніка мо́днікаў
Т. мо́днікам мо́днікамі
М. мо́дніку мо́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мо́днік м., разг. мо́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́днік, ‑а, м.

Разм. Той, хто ва ўсім прытрымліваецца моды; франт. Мяне асабліва цікавіў .. [гаспадар], бо глядзеў з партрэта на нас у капялюшыку набакір. Ну, ці ж гэта не моднік, не купалаўскі пан Быкоўскі? Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́дник разг. мо́днік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́дніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да моднік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які любіць модна апранацца; моднік.

|| ж. франці́ха, -і, ДМ -цісе, мн. -і, -ціх (разм.).

|| прым. франтаўскі́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які любіць модна прыбірацца; моднік. Малы, насаты франт пад цірольскім капелюшом — Мазалёк, як па ролі належала, важна маўчаў. Брыль. [Артур] стаяў побач з газетным кіёскам, у светла-шэрым касцюме, з папяросай у зубах, франт-франтам. Ваданосаў.

[Польск. frant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Няго́га, нэго́га ’няўклюда’ (брэсц., Нар. сл.). Відаць, да гога ’прыгожы, харошы’, напэўна іранічнае ўтварэнне паводле мадэлі т. зв. дзіцячых слоў, параўн. польск. gogoмоднік, аферыст’ (< франц. gogo ’наіўны чалавек’, Слаўскі, 1, 309).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

франт; фарсун, моднік (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)