многавуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У матэматыцы: геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многавуго́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. многавуго́льнік многавуго́льнікі
Р. многавуго́льніка многавуго́льнікаў
Д. многавуго́льніку многавуго́льнікам
В. многавуго́льнік многавуго́льнікі
Т. многавуго́льнікам многавуго́льнікамі
М. многавуго́льніку многавуго́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

многавуго́льнік м., мат. многоуго́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

многавуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй. Дыяганаль многавугольніка. Падобныя многавугольнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

роўнавуго́льны, -ая, -ае.

Які мае роўныя вуглы.

Р. многавугольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагаку́тнік м., см. многавуго́льнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

многоуго́льник мат. многавуго́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паліго́н, ‑а, м.

1. Участак мясцовасці, спецыяльна абсталяваны для трэніровачнай стральбы і выпрабавання баявой тэхнікі. Артылерыйскі палігон. Танкавы палігон. □ — Сёння мы будзем страляць па наземных цэлях на палігоне, — гаворыць камандзір. «Маладосць».

2. У будаўнічай справе — адкрытая пляцоўка, на якой вырабляюцца жалезабетонныя канструкцыі і дэталі. Тут закладваюцца дзесяткі заводаў будаўнічых матэрыялаў: палігоны жалезабетонных канструкцый, магутныя растворныя вузлы.. Грахоўскі.

3. Спец. Тое, што і многавугольнік (замкнуты або незамкнуты). // Замкнуты і незамкнуты многавугольнік на мясцовасці і на плане.

[Ад грэч. polý — многа і gōnia — вугал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опи́санный прич., прил. апі́саны, мног. паапі́сваны;

опи́санный многоуго́льник мат. апі́саны многавуго́льнік;

опи́санная окру́жность мат. апі́саная акру́жнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апі́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апісаць.

2. у знач. прым. Такі, усе стораны, грані якога з’яўляюцца датычнымі да акружнасці, паверхні (пра многавугольнік, мнагаграннік) або на якім ляжаць усе вяршыні ўпісанага многавугольніка, мнагагранніка (пра акружнасць, шар). Апісаны трохвугольнік. Апісаная прызма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)