меща́нка мяшча́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяшча́нка ж., прям., перен. меща́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяшча́нка ’абывацелька’, мяшчанства ’абывацельшчына’ (ТСБМ). З рус. меща́нка, меща́нство ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74). Гл. таксама мешчані́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мешчані́н, мяшча́нка, мяшча́не ’карэнны жыхар мястэчка, местачковец’, ’прадстаўнік мяшчанскага саслоўя’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Янк. 2, Сцяц.), смал. ’анучнік’, ст.-бел. мещанинъ, мещанка, предмещанинъ (XV ст.). Са ст.-польск. mieszczanin, mieszczanek ’гараджанін’ (Булыка, Лекс. запазыч., 202; Кохман, 86). Значэнне ’абывацель’ бел. лексема атрымала ў савецкі перыяд з рус. мещанин ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 151), якое прыйшло ў рус. мову ў XVIII ст. (Фасмер, 2, 616) з бел. (Козыраў, Бел.-рус. ізал., 59). На Палессі ў значэнні ’абывацель’ ужываецца мешчанчу́к (ТС; драг., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)