ме́шалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Прылада для размешвання чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́шалка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ме́шалка ме́шалкі
Р. ме́шалкі ме́шалак
Д. ме́шалцы ме́шалкам
В. ме́шалку ме́шалкі
Т. ме́шалкай
ме́шалкаю
ме́шалкамі
М. ме́шалцы ме́шалках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́шалка ж., разг. меша́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

меша́лка разг. ме́шалка, -кі ж.; техн. мяша́лка, -кі ж.; (мутовка) калато́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́шалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прылада для размешвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяша́лка ж., тех. меша́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяшу́лкамешалка, лапатка’ (Бяльк.; хоц., Мат. Маг.; іўеў., Сцяшк. Сл.), смал. мешулка ’тс’, ’вясло’. Да мяша́ць (гл.) > мяшалка. Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяшла́, мешламешалка, лапатачка’ (чырвонае^, З нар. сл.). Да мяшаць (гл.). Здзіўляе ўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑л‑α без галоснай асновы інфінітыва ‑а‑ (параўн. мяшилка, мёшалка). Відаць, пад уплывам балт. моў, параўн. літ. salias ’каромысел’, siūlas ’ніць’ (Атрэмбскі, Gram., 2, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варэ́йка ’гліняны гаршчок, гаршчок’ (Янк. Мат., Інстр. I, Бяльк., Шатал.). Параўн. палес. вары́йка ’гаршчок’ (Лысенка, ССП), укр. варі́йка ’маленькі гаршчок’. Утварэнне ад *variti ’варыць’ (гл.). Зыходнае: *varěja, *varějьka. Параўн. чэш. дыял. vařaja, vařeja, vařejka, славац. varajka, varejkaмешалка, апалонік’. Фантастычна Махэк₂ (678), які выводзіць з *tvar‑ (ад кораня *tver‑ ’памешваць’). Пра магчымыя сувязі бел. слова на слав. глебе гл. Цыхун, БЛ, 5, 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапа́тачка ’прылада для веяння збожжа’ (Бяльк.), ’мешалка’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.), ’струк бабовых культур, калі ў ім толькі завязваюцца зярняты’ (Інстр. 2, Мат. Маг., Сцяшк., Мат. Гом.), навагр. лапато́чка ’тс’ (З нар. сл.), ’дэталь калаўрота, якая круціць кола ў ім’ (шальч., Сл. паўн.-зах.), лапа́тка, лопа́тка ’язычок у клямцы’ (Шушк., ТС), ’прылада для капання зямлі’ (Бір., ТС), ’прылада для ачысткі зерня’ (Мат. Маг., ТС), ’лапатка (цела), пярэдняя частка тушы жывёлы’ (ТСБМ, Бес., Вешт., Нас., Касп., Мат. Маг., Шат., Бір., Сл. паўн.-зах.), ’пярэдняя нага авечкі’ (Кліх), ’брыль у шапцы, кепцы’ (Тарн.; чырвонаслаб., З нар. сл.), ’плоскі, няспелы стручок бабовых’ (ТСБМ, ТС; лях., Сл. паўн.-зах.; мядз., Нар. сл.), бярэз.мешалка’ (Шатал.), ’лапатка для выраўноўвання саломы ў страсе’ (Шушк.; рас., Шатал., Уладз.), ’лопасць’ (ТСБМ), ’мянташка’ (Мат. Маг.; в.-дзв., Шатал., Тарн., Выг.), ’прыстасаванне ў калаўроце, якое прыводзіць кола ў рух’ (браг., Нар. сл.), бяроз. лопа́тка ’маленькі снапок саломы, які кладуць каласамі ўніз пры пакрыцці страхі’, лопа́ткы ’звязаныя тры снапкі саломы, якімі крыюць страху’ (Шатал.), лапацішча ’дзяржанне ў рыдлёўцы’ (шум., Сл. паўн.-зах.), лапа́тка, лапа́тачка ’чапяла, прылада для вымання скаварады з печы’ (Сцяшк.; астрав., Сл. паўн.-зах.), ’інструмент для ачысткі лемеха ад зямлі’ (Смул.). Да лапа́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)