Ме́ша ’страшыдла, пачвара, якая «блукае ноччу», «сядзіць у цёмным кутку»’ (Янк. 3.). Няясна. Наўрад ці звязана генетычна з літ. maĩšas ’цёмны, закураны кут у кузні’. Відаць, з мяша́ць ’перашкаджаць’, утвараная як, напрыклад, драг. сновэ́да ад сно́ўдатысь ’сноўдацца, хадзіць туды-сюды, перашкаджаючы’. Параўн.: літ. maišýti ’перашкаджаць, блытаць’. Гл. таксама мэ́ша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́ш

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ме́ш
Р. ме́ша
Д. ме́шу
В. ме́ш
Т. ме́шам
М. ме́шы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

*Мяшы́на, ст.-бел. мешына ’вырабленая аўчына’ (XVI ст.), ст.-рус. мечина, мячина, мѣшина ’тс’, рус. меша, мешына ’сырая неапрацаваная аўчына’ запазычаны з асм.-тур. mešin, крым.-тат. mašin ’аўчына’ (Радлаў, 4, 2114; Булыка, Лекс. запазыч., 114) < перс. mēš ’авечка, баран’ (Бернекер, 2, 47; Фасмер, 2, 614). Ст.-рус. формы з ‑ч‑ пад уплывам мячити ’рабіць мяккім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяша́ць, меша́ць, міша́ць, мыше́тэ ’размешваць, перамешваць’, ’злучаць разнароднае’, ’уцягваць, умешваць’, ’паўторна пераворваць’, ’баранаваць другі раз’, ’перашкаджаць’, ’замешваць, расчыняць цеста’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Выг. дыс., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, ТС; полац., Хрэст. дыял.), мяша́ць свіння́м ’рыхтаваць корм для свіней’ (КЭС, лаг.), кам. мі́шань, мі́шанка, ме́шань ’корм для свіней, кароў’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Шатал.), ме́шанка ’кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы’, ’змешаны пасеў кармавых раслін’ (ТСБМ, Шат., Шатал., Сл. ПЗБ, Нік. Очерки; паўн.-усх., КЭС), мешані́на ’сумесь разнароднага’, ’блытаніна’, ’адсутнасць яснасці’ (ТСБМ, Нас.; міёр., Нар. словатв.), шальч. ’поле, узаранае другі раз’ (Сл. ПЗБ), нясв. ме́шанка ’зводная сястра’ (там жа), мяша́нка ’тоўчаная бульба, пюрэ’ (Ян.), ’мешанка’ (Сл. ПЗБ), мяша́лка ’мешалка’ (шальч., Сл. ПЗБ; мін. сляпянск., КЭС). Укр. міша́ти, рус. меша́ть, меха́ть, польск. mieszać, н.-луж. měšaś, в.-луж. měšeć, ст.-чэш. miešeti, дыял. míšet těsto, славац. miešať, славен. mešáti, méšati, серб.-харв. mijèšati, ме́шати, макед. меша, балг. мешам, ст.-слав. съмѣшати. Прасл. měšati. Да мясі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)