меты́лавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. меты́лавы меты́лавая меты́лавае меты́лавыя
Р. меты́лавага меты́лавай
меты́лавае
меты́лавага меты́лавых
Д. меты́лаваму меты́лавай меты́лаваму меты́лавым
В. меты́лавы (неадуш.)
меты́лавага (адуш.)
меты́лавую меты́лавае меты́лавыя (неадуш.)
меты́лавых (адуш.)
Т. меты́лавым меты́лавай
меты́лаваю
меты́лавым меты́лавымі
М. меты́лавым меты́лавай меты́лавым меты́лавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

меты́лавы хим. мети́ловый;

м. спірт — мети́ловый спирт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

меты́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метылу; у састаў якога ўваходзіць метыл. Метылавы спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меты́л, -у, м.

Вугляродная група, якая ўваходзіць у склад многіх арганічных злучэнняў.

|| прым. меты́лавы, -ая, -ае.

М. спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мети́ловый хим. меты́лавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спірт, -у, М -рце, мн. спірты́, -о́ў, м.

1. адз. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе цукар і крухмал.

Вінны с.

2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам (спец.).

Метылавы с.

Драўняны с.

|| прым. спіртавы́, -а́я, -о́е і спіртны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Спіртавыя лакі.

Спіртавое браджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спірт (род. спі́рту) м. спирт;

нашаты́рны с. — нашаты́рный спирт;

драўня́ны с. — древе́сный спирт;

ві́нны с. — ви́нный спирт;

меты́лавы с. — мети́ловый спирт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спірт, ‑у, М ‑рце; мн. спірты, ‑оў; м.

1. толькі адз. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе крухмал і цукар. Бацюня расклаў інструмент, выцер спіртам рукі і пінцэт і агледзеў рану. Мележ. // Адзін з відаў такой вадкасці, які ўжываецца як алкагольны напітак. У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой, паслухаць грамафон. Чарнышэвіч.

2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам. Метылавы спірт. Этылавы спірт. // Лятучае рэчыва, якое ўжываецца ў медыцыне і тэхніцы. Камфорны спірт. Борны спірт.

•••

Вінны спірт — бясколерная вадкасць, якая атрымліваецца пры браджэнні вугляводаў; этылавы спірт.

Дэнатурацыя спірту гл. дэнатурацыя.

Мурашыны спірт — сумесь вады, мурашынай кіслаты і спірту (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

Нашатырны спірт — водны раствор аміяку, празрыстая, бясколерная вадкасць з вострым пахам (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

Саліцылавы спірт — спіртавы раствор саліцылавай кіслаты, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)