ме́трыка², -і, ДМ -рыцы, ж.

Выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́трыка¹, -і, ДМ -рыцы, ж.

Вучэнне аб вершаскладанні і вершаваных памерах, а таксама сукупнасць вершаваных памераў.

|| прым. метры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́трыка

‘у вершаскладанні, музыцы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ме́трыка
Р. ме́трыкі
Д. ме́трыцы
В. ме́трыку
Т. ме́трыкай
ме́трыкаю
М. ме́трыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́трыка

‘выпіска з метрычнай кнігі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ме́трыка ме́трыкі
Р. ме́трыкі ме́трык
Д. ме́трыцы ме́трыкам
В. ме́трыку ме́трыкі
Т. ме́трыкай
ме́трыкаю
ме́трыкамі
М. ме́трыцы ме́трыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́трыка I ж., лит., муз. ме́трика

ме́трыка II ж. (документ о рождении) ме́трика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́трыка 1, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

1. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае вершаскладанне і намер верша. // Сукупнасць памераў верша. Інверсія, якой карыстаўся вопытны паэт-перакладчык, дапамагла яму перадаць і сэнс і метрыку шаўчэнкаўскага верша. Палітыка. Хоць у Багушэвіча і сустракаюцца часамі нягладкія, неадшліфаваныя вершы, хоць яго некаторыя вершы збіваюцца на сілабічную метрыку, усё ж па паэтычнаму майстэрству ніхто з беларускіх паэтаў XIX ст. не можа зраўняцца з Багушэвічам. Івашын.

2. Вучэнне аб метры ​2 (у 2 знач.).

[Грэч. metrikē.]

ме́трыка 2, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння; пасведчанне аб нараджэнні.

[Лац. matricula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́трыка ’выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння’ (ТСБМ), смарг., пруж. мэтрыка, драг. мэтрыкэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. метрика, метрыка ’канцылярская кніга’ (пач. XVI ст.), «Літоўская метрыка», — запазычаны са ст.-польск. metryka, якое з с.-лац. matricula ’каталог, вопіс’ < лац. mātrīx ’тс’. Булыка (Лекс. запазыч., 57) памылкова выводзіць з лац. metrica ’?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

метры́чны³ гл. метрыка¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́трикаI лит. ме́трыка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́трикаII (свидетельство о рождении) ме́трыка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)