метр², -а, мн. -ы, -аў, м.

У вершаскладанні: памер верша.

Ямбічны м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ме́тр ме́тры
Р. ме́тра ме́траў
Д. ме́тру ме́трам
В. ме́тр ме́тры
Т. ме́трам ме́трамі
М. ме́тры ме́трах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

метр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная ста сантыметрам.

Квадратны м.

Пакой даўжынёй тры метры.

2. Лінейка такой даўжыні з нанесенымі на ёй дзяленнямі на сантыметры.

Складны м.

|| прым. метро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метр I м. (единица длины и линейка) метр

метр II м., лит., муз. метр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метрI (мера) метр, род. ме́тра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метрII лит. метр, род. ме́тра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метрIII (учитель) мэтр, род. мэ́тра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метр 1, ‑а, м.

1. Адзінка даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная ста сантыметрам. Гэта была прасторная чатырохкантовая яма даўжынёю ў восем метраў і на чатыры метры шырыні. Колас.

2. Лінейка такой жа даўжыні з нанесенымі на ёй дзяленнямі на сантыметры. У майго бацькі ніколі не было на плячах стрэльбы. Але затое ў кішэні, у пінжаку, ляжаў складны блішчасты метр. Сачанка.

3. Паверхня чаго‑н., колькасць якога‑н. матэрыялу, роўная гэтай меры (квадраты, пагонны, кубічны метр). Метр жылой плошчы. Метр дроў.

[Ад грэч. metron — мера.]

метр 2, ‑а, м.

1. У вершаскладанні — намер верша, стапа.

2. У музыцы — раўнамернасць чаргавання моцных і слабых долей у такце.

[Ад грэч. metron — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метр, ме́тар, ме́тра, мэтар, мэтр, мэтра ’адзінка даўжыні, роўная 100 см, ёмістасці, роўная 100 кг, аб’ёму, роўная 1 м³’, ’вымяральная лінейка даўжынёй у 1 м’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом., Ян.; свісл., Шатал.; Сл. Брэс.; кам., Хрэст. дыял.). З рус. метр і польск. metr, якія з франц. mètre < лац. metrum < ст.-грэч. μέτρον ’мера’ (Фасмер, 2, 611).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кілагра́м-ме́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кілагра́м-ме́тр кілагра́м-ме́тры
Р. кілагра́м-ме́тра кілагра́м-ме́траў
Д. кілагра́м-ме́тру кілагра́м-ме́трам
В. кілагра́м-ме́тр кілагра́м-ме́тры
Т. кілагра́м-ме́трам кілагра́м-ме́трамі
М. кілагра́м-ме́тры кілагра́м-ме́трах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)