ме́рці, 1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв., мрэ, мром, мраце́, мруць; мёр, ме́рла, ме́рлі; мручы́; незак. (разм.).

Паміраць, гінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́рці

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - мро́м
2-я ас. - мраце́
3-я ас. мрэ́ мру́ць
Прошлы час
м. мё́р ме́рлі
ж. ме́рла
н. ме́рла
Дзеепрыслоўе
цяп. час мручы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́рці несов., разг. мере́ть;

мруць як му́хі — мрут как му́хи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́рці, мру, мрэш, мрэ; незак.

Разм. Гінуць, паміраць. Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер на зіму. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мерці, мерць ’гінуць, паміраць’ (ТСБМ, Нас., Растарг., ТС), віл. мярці́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. ме́рти, польск. mrzeć (< mier‑ć), чэш. mříti, ст.-чэш. mřieti, umierati, а ў іншых слав. мовах з ‑і‑ (бел. паміраць, рус. умирать, славен. umírati і інш.). Да прасл. mer‑ti, аснова якога mer‑ чаргуецца з mьr‑ і mor‑ (Махэк₂, 382; Брукнер, 346–347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мере́ть несов., разг. ме́рці;

му́хи мрут от хо́лода му́хі мруць ад хо́ладу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абмё́рці ’epilepsia’ (КЭС) да мерці (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярці́ ’паміраць’ (Яруш.). Да мерці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярля́к ’нябожчык’ (Уласт). Да мерці (гл.). Утворана ад дзеепрыметніка мьрлъ і суфікса ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Памярэ́ча, помырэча ’мор; перан. злы, дакучлівы чалавек’ (Клім.). Дэрыват з суф. ‑эч‑а ад памерці < тегН (гл. мерці) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)