ме́нець

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ме́нее ме́неюць
Прошлы час
м. ме́неў ме́нелі
ж. ме́нела
н. ме́нела
Дзеепрыслоўе
цяп. час ме́неючы

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́нець, ‑ее; незак.

Разм. Тое, што і меншаць. Самых цяжкіх эвакуіравалі. А раненых не менела. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́ней, ме́ній, ме́няй, ме́ні ’менш’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Касп.; Лат. ССР, астрав., паст., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Рус. ме́нее, польск. mniej, н.-луж. mjenjej, в.-луж. mjenje, чэш. méně, славац. menej, славен. mànj(е), серб.-харв. ма̏ње, ст.-слав. мьн̑е. Прасл. mьnje. І.‑е. паралелі гл. меншы. Сюды ж ме́нець, ме́няць, ме́ніць ’рабіцца меншым, змяншацца’ (ТСБМ, Янк. 2, Юрч., Ян., Бяльк., Растарг.; смарг., Сцяшк. Сл.; міёр., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змяншацца, памяншацца, меншаць, убываць, убаўляцца; меншыцца (разм.); менець (абл.); зніжацца, паніжацца, падаць, спадаць, карацець, скарачацца, раставаць, таяць (перан.) □ ісці на спад

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)