медсястра́, -ы́, мн. -сёстры і (з ліч. 2, 3, 4) -сястры́, -сясцёр, ж. Медыцынская сястра, асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбных установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медсястра́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. медсястра́ медсёстры
медсястры́
Р. медсястры́ медсясцёр
медсёстраў
Д. медсястры́ медсёстрам
В. медсястру́ медсясцёр
медсёстраў
Т. медсястро́й
медсястро́ю
медсёстрамі
М. медсястры́ медсёстрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

медсястра́ ж. медсестра́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

медсястра́, ‑ы, ж.

Медыцынская сястра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыхо́длівы, -ая, -ае.

Ветлівы, далікатны ў абыходжанні.

Абыходлівая і ласкавая медсястра.

|| наз. абыхо́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медсестра́ (медици́нская сестра́) медсястра́, -ры́ ж. (медыцы́нская сястра́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мед...

Першая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «медыцынскі», напрыклад: медрабатнік, медсястра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёд, ‑у, М ёдзе, м.

1. Хімічны элемент, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталяў з металічным бляскам, якое здабываецца галоўным чынам з попелу некаторых марскіх водарасцей.

2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне. Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.

[Ад грэч. ioedēs — фіялетавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпрыц, ‑а, м.

1. Медыцынскі інструмент для ўвядзення ў арганізм лекавых рэчываў, а таксама для адсмоктвання з поласцей вадкасці, які мае выгляд цыліндра з поршнем і іголкай. Трымаючы шпрыц, на бліскучай іголцы якога вісела кропля, медсястра ваткай выцірала матчыну руку і супакойвала: — Пацярпіце... крыху... зараз будзе лепш... Карпаў.

2. Спец. Інструмент такога ж характару, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці. Шпрыц для крэму.

[Ням. Spritze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зма́заць, змажу, змажаш, змажа; зак., каго-што.

1. Пакрыць слоем чаго‑н. тлустага, вадкага; памазаць. Змазаць лыжы. Змазаць пісталет. □ Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.

2. Сцерці, размазаць (пра што‑н. намаляванае, напісанае і пад.). Змазаць фарбу рукой. // Зрабіць некантрастным, расплывістым (пераважна пры фатаграфаванні).

3. і без дап. Разм. груб. Моцна стукнуць (па твары, вуху і пад.). — Вось я ўжо калі-небудзь ды змажу,.. месца жывога на табе не пакіну. Лынькоў.

4. Разм. Запэцкаць, вымазаць што‑н. Змазаць сукенку.

5. Зрасходаваць на змазку, змазванне. Змазаць увесь дзёгаць.

6. перан. Разм. Пазбавіць эфекту; сапсаваць, звесці на нішто. [Міхась] думаў, што ўсе пачнуць хваліць хараство верша, захапляцца трапнасцю дэталей... Ажно гэты дзядзька Лявон змазаў усё. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)