медзведзяня́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. медзведзяня́ медзведзяня́ты
Р. медзведзяня́ці медзведзяня́т
Д. медзведзяня́ці медзведзяня́там
В. медзведзяня́ медзведзяня́т
Т. медзведзянё́м медзведзяня́тамі
М. медзведзяня́ці медзведзяня́тах

Іншыя варыянты: медзведзянё́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

медзведзяня́ і медзведзянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня мядзведзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медзведзянё ср., см. медзведзяня́

медзведзяня́ и медзведзянё, -ня́ці ср. медвежо́нок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

медзведзяня́ і медзведзянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня мядзведзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медвежо́нок медзведзяня́ и медзведзянё, -ня́ці ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

медзведзянё́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. медзведзянё́ медзведзяня́ты
Р. медзведзяня́ці медзведзяня́т
Д. медзведзяня́ці медзведзяня́там
В. медзведзянё́ медзведзяня́т
Т. медзведзянё́м медзведзяня́тамі
М. медзведзяня́ці медзведзяня́тах

Іншыя варыянты: медзведзяня́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хо́ду, прысл.

Разм. Наўцёкі. Дзеці кінуліся ходу. / у знач. вык. Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фраму́га, ‑і, ДМ ‑музе, ж.

Верхняя створка акна ці дзвярэй. Будаўнікі зашклілі апошнія фрамугі новага корпуса. «Беларусь». Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам. Матка як убачыла, што дзіцяці няма, — як ламане дзверы тыя! Яны ў шчэпкі, а я неяк падскочыў, ды праз фрамугу, што над галавою. Карамазаў.

[Польск. framuga.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак. і зак.

1. незак., што. Правяраць стан або якасць чаго‑н. Спрабаваць голас. □ А вунь хлопец спрабуе па пляцы Свой гармонік — які ў яго лад? Прыходзька. Буслы збіраліся ў вялікі гурт і спрабавалі свае крыл[ы]. Чорны. Хлопцы ўжо не проста сядзелі на ўроках у Пятра Сямёнавіча Косткі.., а спрабавалі свае сілы і здольнасці. С. Александровіч. // Мацаць, кратаць, правяраючы што‑н. Глядзіць мінуту і другую. Ды для касы гэтага мала: Спрабуе кіпцем яе джала І спробу робіць над абухам, Тады паверка йдзе ўжо вухам, Ці добра звоніць коска гэта. Колас. // каго. Рабіць выпрабаванне каму‑н., выпрабоўваць, правяраць каго‑н. Першае, што раблю, — спрабую спевакоў. Ёсць сёе-тое, ды не вельмі. Спрабую музыкантаў — граюць! Ракітны. Праўда, Язэп не спрабаваў Стракача ў плузе ці ў баране, але, відаць, ён і ў плузе пайшоў бы не горш, чым у возе. Якімовіч.

2. незак., што. Каштаваць што‑н. [Васіль і Света] стаялі пад вялізнымі чорнымі махінамі капроў, трымалі ў руках чырвона-белыя кавалкі свежага — толькі з зямлі — сільвініту, спрабавалі на смак — яны былі гаркава-салёныя. Кудравец. Сівы млынар — сярпом вусы — На зуб спрабуе зерне. Камейша. // Піць або есці што‑н. — Трохі жэрдачак насячом, а трохі і бярозавага кваску пап’ём, — казаў .. [дзед]. — Ты ў горадзе нават і не спрабаваў бярозавіка. Даніленка.

3. незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) намаганне выканаць якія‑н. дзеянні, здзейсніць што‑н. Другое медзведзяня адышло ад маткі крокаў на дзесяць і спрабавала ўзлезці на дрэва. В. Вольскі. Драздовіч прайшоў у спальню, лез і спрабаваў заснуць, але сон не браў. Гурскі. Спрабуй, бяскрылы, ўніз зірні! .. Зямля ляціць насустрач шпарка... Як страшна падаць з вышыні! Кляўко. Ермакоў пачырванеў: ён сапраўды спрабаваў пісаць вершы. Даніленка.

4. незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што‑н. Не раз спрабаваў турму, а перад вайной саслалі .. [Юрку] надоўга, за забойства... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)