маўля́ць

‘расказваць, гаварыць шмат разоў што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. маўля́ю маўля́ем
2-я ас. маўля́еш маўля́еце
3-я ас. маўля́е маўля́юць
Прошлы час
м. маўля́ў маўля́лі
ж. маўля́ла
н. маўля́ла
Загадны лад
2-я ас. маўля́й маўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час маўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мулю́ ’моў’ (Нас.), скажоная форма з муляў ’тс’ (ваўкав., БНТ, Лег. і пад.) < маўляў < маўляць. Да мова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўля́ў ’нібыта’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Растарг.; паўд.-усх., мін., КЭС), маўля́ў, моў ’скажам’, ’як быццам’ (ТС). Укр. мовля́в ’маўляў’, ’так сказаць’. Бел.-укр. інавацыя (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізалексы, 24). Форма прошлага часу ад дзеяслова шматразовага дзеяння маўляць, ’расказваць, гаварыць шмат разоў’ (Нас.). Да мова (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)