ма́ятнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ма́ятнік |
ма́ятнікі |
| Р. |
ма́ятніка |
ма́ятнікаў |
| Д. |
ма́ятніку |
ма́ятнікам |
| В. |
ма́ятнік |
ма́ятнікі |
| Т. |
ма́ятнікам |
ма́ятнікамі |
| М. |
ма́ятніку |
ма́ятніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ма́ятнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Стрыжань або ланцуг з цяжарам на ніжнім канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане.
Насценны гадзіннік з маятнікам.
2. Рухомае кольца ў ручным ці кішэнным гадзінніку, якое рэгулюе ход.
|| прым. ма́ятнікавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ма́ятнік, ‑а, м.
1. Металічны пруток або ланцуг з цяжарам на канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане. Мерна цікаў насценны гадзіннік, і яго маятнік, як дыск месяца, цьмяна пабліскваў, паволі раскачваючыся за мутным шклом. Лынькоў. Нечакана прывычнае, манатоннае пагойдванне маятніка спынілася: відаць, гіра апусцілася на ўсю даўжыню ланцужка. Даніленка.
2. Колца кішэннага і ручнога гадзінніка, якое рэгулюе яго ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́ятнік ’пруток ці ланцуг з цяжарам на канцы, якія мерна вагаюцца з боку ў бок у падвешаным стане’, ’колца гадзінніка, якое рэгулюе яго ход’ (ТСБМ, Бяльк.). Відавочна, з рус. мовы. Да ма́яць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́ятник ма́ятнік, -ка м.;
математи́ческий ма́ятник, физ. матэматы́чны ма́ятнік;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
маятнікападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на маятнік, на яго рух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскалыха́цца сов. раскача́ться; расколыха́ться;
ма́ятнік ~ха́ўся — ма́ятник раскача́лся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Ківа́льнік ’маятнік у гадзінніку’ (Бяльк.). Гл. ківаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расхіста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Пачаць моцна хістацца.
Маятнік расхістаўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць няўстойлівым ад хістання.
Слупок расхістаўся.
3. перан. Пахіснуцца, разладзіцца.
Дысцыпліна расхісталася.
|| незак. расхі́ствацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)