Маштакі́ ’тапачкі’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. meszty ’тс’, якое з тур. mest ’лёгкія туфлі без абцасаў’. Суфікс, як у шчарбакі ’неглыбокія лёгкія лапці’. Гл., аднак, мэкшты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

машта́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. машта́к маштакі́
Р. маштака́ маштако́ў
Д. маштаку́ маштака́м
В. маштака́ маштако́ў
Т. маштако́м маштака́мі
М. маштаку́ маштака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)