ма́чына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́чына ма́чыны
Р. ма́чыны ма́чын
Д. ма́чыне ма́чынам
В. ма́чыну ма́чыны
Т. ма́чынай
ма́чынаю
ма́чынамі
М. ма́чыне ма́чынах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Мачы́на ’зерне маку’, ’каліва, маласць’ (івац., Жыв. сл.; ТС, Ян.), укр. мачи́на ’тс’. Паўд.-бел.-укр. ізалекса, утвораная пры дапамозе суфікса ‑ін‑а ад мак (гл.). Чэш. mačinka ’галінка з пладамі садавіны’, ’«сэрца» галоўкі салаты’ з matć‑ < matka (Махэк₂, 347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)