Мача́ны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Мача́ны
Р. Мача́н
Мача́наў
Д. Мача́нам
В. Мача́ны
Т. Мача́намі
М. Мача́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што.

Рабіць калматым, кудлаціць, касмаціць.

К. воўну.

К. валасы.

|| зак. пакалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны, раскалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны і (разм.) скалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лахма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што (разм.).

Рабіць лахматым (у 2 знач.).

Л. валасы.

|| зак. узлахма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны і разлахма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; незак., каго.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.

С. за дрэнныя ўчынкі.

2. Няславіць, ганьбіць; бянтэжыць.

Што ты сябе сарамаціш?

|| зак. асарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны (да 2 знач.), пасарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны і прысарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскалашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш. -ма́ціць; -ма́чаны; зак., каго-што (разм.).

Разбіць, растрапаць; разграміць у бойцы.

Р. гарнізон праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; незак., каго-што (разм.).

Рабіць касматым, лахматым.

К. валасы.

|| зак. раскасма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што (разм.).

1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць.

К. ніткі.

Свінні калашмацілі снапы.

2. Біць.

Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго.

|| зак. адкалашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)