махо́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. махо́рка
Р. махо́ркі
Д. махо́рцы
В. махо́рку
Т. махо́ркай
махо́ркаю
М. махо́рцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

махо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісця і сцябла якой атрымліваюць тытунь.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку з такой расліны.

|| прым. махо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махо́рка ж. махо́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

махо́рка махо́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

махо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісцяў і сцябла якой атрымліваюць тытунь. — Палікарпаўна! — звярнуўся .. [Захар Іванавіч] да звеннявой па махорцы ў брыгадзе Варывончыка, ужо даволі пажылой жанчыны. Кулакоўскі.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла гэтай расліны. Мікалай дастаў з кішэні пачак махоркі і пачаў круціць папяросу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Махорка ’тытунь вышэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла расліны Nicotiana rustica L. (віц., Кіс., Шат., ТСБМ). З рус. махорка ’танны гатунак тытуню’, якое (паводле Даля, 2, 807) з *амерфортский < (назва горада ў Нідэрландах) Amersfoort. Дзяржавін (Зб. Шышмарову, 168) прапануе ў якасці крыніцы ісп. majorca (mazorka) ’колас маісу’ (з індзейскай мовы вострава Гаіці) (Трубачоў, гл. Фасмер, 2, 585).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махра́, -ы́, ж. (разм.).

Тое, што і махорка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

корешки́ (сорт табака) жы́лкі, -лак ед. нет; (махорка) махо́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

махра́ ж., прост. (махорка) махра́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

махра́ прост. махра́, -ры́ ж., махо́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)