махо́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. махо́рачны махо́рачная махо́рачнае махо́рачныя
Р. махо́рачнага махо́рачнай
махо́рачнае
махо́рачнага махо́рачных
Д. махо́рачнаму махо́рачнай махо́рачнаму махо́рачным
В. махо́рачны (неадуш.)
махо́рачнага (адуш.)
махо́рачную махо́рачнае махо́рачныя (неадуш.)
махо́рачных (адуш.)
Т. махо́рачным махо́рачнай
махо́рачнаю
махо́рачным махо́рачнымі
М. махо́рачным махо́рачнай махо́рачным махо́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

махо́рачны махо́рочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

махо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да махоркі. Людзі выйшлі, за імі стаў выходзіць і махорачны дым і яго едкі пах. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісця і сцябла якой атрымліваюць тытунь.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку з такой расліны.

|| прым. махо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тытунёва-махо́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тытунёва-махо́рачны тытунёва-махо́рачная тытунёва-махо́рачнае тытунёва-махо́рачныя
Р. тытунёва-махо́рачнага тытунёва-махо́рачнай
тытунёва-махо́рачнае
тытунёва-махо́рачнага тытунёва-махо́рачных
Д. тытунёва-махо́рачнаму тытунёва-махо́рачнай тытунёва-махо́рачнаму тытунёва-махо́рачным
В. тытунёва-махо́рачны (неадуш.)
тытунёва-махо́рачнага (адуш.)
тытунёва-махо́рачную тытунёва-махо́рачнае тытунёва-махо́рачныя (неадуш.)
тытунёва-махо́рачных (адуш.)
Т. тытунёва-махо́рачным тытунёва-махо́рачнай
тытунёва-махо́рачнаю
тытунёва-махо́рачным тытунёва-махо́рачнымі
М. тытунёва-махо́рачным тытунёва-махо́рачнай тытунёва-махо́рачным тытунёва-махо́рачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

махо́рочный махо́рачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тума́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Згушчэнне дробных кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, якое робіць паветра непразрыстым.

Над лугам слаўся густы т.

2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад.

Махорачны т.

3. перан. Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет.

Т. у галаве.

|| прым. тума́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праясне́ць, ‑ее; зак.

1. Стаць ясным, выразна бачным. Стары працёр хустачкай вочы, абгладзіў вусы, вочы праяснелі. Шынклер.

2. Стаць спакойным, вясёлым, прыветлівым. Твары суседніх жанчын неяк раптоўна, на адно імгненне, праяснелі ўсмешкай. Пестрак.

3. Стаць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). Думкі праяснелі. / у безас. ужыв. Сухі, гарачы махорачны дым востра заказытаў у носе, і неяк адразу праяснела ў галаве. М. Стральцоў.

4. Вызваліцца ад хмар, прасвятлець. Упершыню пасля некалькіх дажджлівых дзён неба праяснела. Жычка. // безас. Распагодзіцца. Прыпарыла, на яснае неба пасунулася хмара, прайшоў дожджык. Зноў праяснела. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тума́н 1, ‑у, м.

1. Згушчэнне драбнейшых кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, што робіць паветра непразрыстым. Над лужком, пад агародамі, бясконцым выбеленым палатном расцягваўся і клубіўся туман, той, што шмат абяцае грыбоў. Ракітны. Ці ж не з табой [сяброўкай] я сустракаўся У полі жніўнаю парой, Калі туман вячэрні слаўся Па свежай пожні пад гарой. Гілевіч. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ. З Нёмана, з шырокіх паплавоў на вёску наплываў бялёсы туман. Шчарбатаў. Стаяў туман, мароз круты. А. Александровіч. // Разм. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад. Махорачны туман. □ Дым чорны, як сажа, велізарнымі клубкамі віўся ўгару і расплываўся туманам. Нікановіч.

2. перан.; які або чаго. Тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок. Позірк .. [Любін], упаўшы на фотакартку мужа ў зашклёнай рамцы, заслаўся густой пеляной туману. Васілевіч. Што з табою, галубка? Чаму твае вочы Заслаў Слёзны туман? Кірэенка. Вочы .. [Настачкі] завалакліся туманам суму. Бядуля. // Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет, ацэньваць факты, надзеі. Рэлігійны туман. □ Паслухаць было, што казалі аб .. [Іване] людзі, але нейкі туман пайшоў на дзяўчыну, нічога не бачыла. Брыль. Вірчэўскі ссутуліўся, нахіліўшы наперад галаву, чырвань з твару сышла, вочы моргалі, праганяючы надакучлівы туман хмелю. Хадкевіч. / у вобразным ужыв. Мурам астрожным твой лёс адгароджаны, Дзень твайго шчасця яшчэ не народжаны — Сум туманамі ляжыць. Васілёк.

3. перан. Загадкавасць, няпэўнасць, незразумелае. У тумане будучага. □ Але .. [сын] не знаходзіў адказу, усё было як бы ў нейкім дзіўным тумане. Краўчанка.

•••

Сухі туман — памутненне паветра з-за наяўнасці ў ім дыму, пылу, гару.

Пусціць туман у вочы гл. пусціць.

Туман у вачах у каго — страта здольнасці ясна бачыць, успрымаць, усведамляць падзеі з-за моцнага хвалявання, хваробы і пад.

Туман у галаве ў каго — цяжар у галаве (ад стомленасць хваробы і пад.).

(Як) у тумане — а) няясна, невыразна, цьмяна (бачыць, помніць і пад.); б) няясна ўспрымаючы, разумеючы (жыць, хадзіць і пад.).

тума́н 2, ‑а, м.

Іранская залатая манета, якая была ў абароце да 1932 г.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)