ма́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

Тайная крымінальная арганізацыя, сфарміраваная ў Італіі, якая пазней распаўсюдзіла сваю дзейнасць і ў іншых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́фія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ма́фія
Р. ма́фіі
Д. ма́фіі
В. ма́фію
Т. ма́фіяй
ма́фіяю
М. ма́фіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ма́фія ж. ма́фия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́фія, ‑і, ж.

Тэрарыстычная гангстэрская арганізацыя на востраве Сіцылія (Італія); гангстэрскія аб’яднанні ў ЗША.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наркама́фія, -і, ж.

Мафія, звязаная з гандлем наркотыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́фия ма́фія, -фіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрут, -а, М спру́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Марская жывёла класа галаваногіх малюскаў з мешкападобным целам і васьмю шчупальцамі; васьміног.

2. перан. Увасабленне абсалютнага зла; распаўсюджаная метафара для абазначэння арганізацый, якія ўяўляюць небяспеку для грамадства (мафія, таталітарныя секты і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)