матра́с и матра́ц матра́ц, -ца м.; (тюфяк) сянні́к, род. сенніка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матра́ц м. матра́с, матра́ц, тюфя́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валасяны́ в разн. знач. волосяно́й;

о́е по́крыва — волосяно́й покро́в;

в. матра́ц — волосяно́й матра́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Се́льнікматрас з саломы’ (Сцяшк.), сельні́к ‘агароджаная частка хлява, дзе складаюць сена’ (мазыр., З нар. сл.), селны́к ‘будынак для сена або аддзяленне ў хляве для сена’ (Шушк.). З сяннік (гл.) у выніку дысіміляцыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матра́ц, матра́с ’мяккая тоўстая ватовая або валасяная подсцілка на ложак’, ’сяннік, мех, напханы саломай’ (ТСБМ, Тарн.; пруж., Сл. ПЗБ), матэрас ’тс’ (Нас.), ст.-бел. матерацъ, матарацъ ’тс’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. materac, дзе са ст.-франц. materas < італ. materasso < араб. al maṭraḥ ’падушка’, ’пасцель’. Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову, у якой з новав.-ням. Matratze (Булыка, Лекс. запазыч., 109; Бернекер, 2, 27; Фасмер, 2, 582–583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)