мато́рчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мато́рчык мато́рчыкі
Р. мато́рчыка мато́рчыкаў
Д. мато́рчыку мато́рчыкам
В. мато́рчык мато́рчыкі
Т. мато́рчыкам мато́рчыкамі
М. мато́рчыку мато́рчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць кароткі, глухі гук, стукаючы чым‑н. Пасля ў бярэзніку — шмат дзе — доўга хлопалі крыламі спалоханыя птушкі, як бы хто ў рукавіцах біў у далоні — далёка, аж на імшары. Пташнікаў. // З грукатам зачыняцца (пра дзверы, вокны і пад.). Хлопаюць дзверы вестыбюля, заціхаюць лёгкія Галіны крокі, і зноў цішыня, як у скляпенні. Парахневіч. // Разрываючыся, страляючы і пад., утвараць кароткі рэзкі гук. Несціхана хлопалі піўныя бутэлькі. Гартны. Маторчык страляе, хлопае, а потым заходзіцца ў частых пошчаках. Даніленка.

2. каго. Стукаць па чым‑н., звычайна з шумам. [Перагуд:] Эх, друг! (Хлопае Дубаўца па палене). Харошы ты хлопец. Давай мы з табой пацалуемся. Крапіва. — Ох ты, Валянцін! — усміхаецца, выходзіць з-за стала і хлопае мяне па плечуку Мікалай Назаравіч. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)