матану́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. матану́ матанё́м
2-я ас. матане́ш матаняце́
3-я ас. матане́ матану́ць
Прошлы час
м. матану́ў матану́лі
ж. матану́ла
н. матану́ла
Загадны лад
2-я ас. матані́ матані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час матану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

матану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце.

Зак. да матаць ​1 (у 3 знач.). Блізнюк, як спуджаны заяц, матануў за кулісы сцэны і знік там. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матану́ць (перан.) ’кінуць’ (даўг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’махнуць’, ’выбегчы’ (Нар. Гом.). Рус. урал. мотану́ть ’хутка, раптоўна прабегчы, мільгануць’, смал. мотану́ться ’тс’. Да мата́ць (гл.). Суфікс ‑а‑ перад ‑nǫ‑ перадае раптоўнасць дзеяння. Сюды ж матані́на ’мітусня, беганіна’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мата́ць, мота́ць, мыта́ць, мота́тэ ’віць, накручваць’, ’махаць’, ’плесці (аб павуку)’, ’хутка ісці, бегчы, уцякаць, неразумна траціць грошы’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), матану́ць ’кінуцца, прамільгнуць’, ’махнуць’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), мата́цца ’перашкаджаць, церціся’, ’матляцца’, ’сноўдацца’, ’калыхацца’, ’добра старацца’ (Нас., Бяльк., Растарг., ТС), мотну́цца, мотну́ць ’кінуцца’ (ТС). Укр. мота́ти, мота́тися, рус. мота́ть(ся), ст.-рус. мотатися ’бязладна рухацца’, ’жыць абы-як’, польск. motać (się), н.-луж. motas (se), в.-луж. motać (so), чэш. motati (se), славац. motať (sa), славен. motáti (se), серб.-харв. мо̀тати (ce), макед. мота (се), балг. мотая (се), ц.-слав. мотати сѧ. Прасл. motati (), аснова якога mot‑ чаргуецца з met‑, параўн. ст.-слав. мести ’кінуць’, літ. mèsti ’тс’. Прасл. motati ўтворана так, як літ. matúoti ’тс’, ’мераць’, роднасным да якога з’яўляецца matarúoti ’махаць’, ’матаць’, ст.-грэч. μόθος ’гарачы бой’, μόθουρα ’ручка вясла’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 665–666; Скок, 2, 413; Покарны, 732). Махэк₂, 375 разумее форму motati як інтэнсіў на ‑t‑ ад асновы mov‑ (параўн. лац. movēre ’рухацца’) і выводзіць прасл. праформу mov‑ta‑ti, у якой пасля ‑v‑ перад ‑t‑ выпала, а дзеяслоў стаў экспрэсіўным. Бязлай (2, 197) неапраўдана выводзіць і.-е. рэканструкцыю кораня ў выглядзе *menth‑ (Куркіна, Этимология–83, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уцячы, збегчы; улізнуць, шмыгануць, шмаргануць (разм.); змыцца, махнуць, матануць (перан.) □ пусціцца наўцёкі, падмазаць пяты, вільнуць у кусты, даць лататы, задаць лататы, даць стракача, задаць стракача, даць драла, задаць драла, даць драпака, задаць драпака, даць ходу, паказаць хвост

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)