ма́та, -ы, ДМ ма́це, мн. -ы, мат, ж.

Пляцёнка з саломы, чароту, травы і пад., якую звычайна сцелюць на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́та ма́ты
Р. ма́ты ма́т
Д. ма́це ма́там
В. ма́ту ма́ты
Т. ма́тай
ма́таю
ма́тамі
М. ма́це ма́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́та ж. (циновка) мат м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́та, ‑ы, ДМ маце, ж.

Пляцёнка з саломы, травы і пад., якой завешваюць вокны, уцяпляюць дзверы і якую сцелюць на падлогу. Каля парога ў сталоўцы была паслана мата з саломы — выціраць ногі. Колас. Ложак стаяў не там, дзе стаіць у хаце звычайна, — яго пасунулі да самага стала, насупраць завешанага саламянай матай акна. Шамякін.

[Гал. і англ. mat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́та ’пляцёнка з саломы, травы для ўцяплення дзвярэй, вакон ці падлогі’ (ТСБМ, Грыг., Сцяшк., Шушк., П. С., Шат., Бяльк.; КЭС, лаг.; беласт., Сл. ПЗБ), мат ’тс’ (Нас.), ’шчыток з саломы’. (ТС), віл. ма́тачына ’тс’ (Сл. ПЗБ). З польск. mata ’тс’, якое з лац. matta (праз італ. мову) (Брукнер, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мата-У́ту

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз.
Н. Мата-У́ту
Р. Мата-У́ту
Д. Мата-У́ту
В. Мата-У́ту
Т. Мата-У́ту
М. Мата-У́ту

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́т

‘брыдкая лаянка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ма́т
Р. ма́та
Д. ма́ту
В. ма́т
Т. ма́там
М. ма́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́церны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Непрыстойны, лаянкавы, з ужываннем мата ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матII (циновка) ма́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

барцо́ўскі спорт. борцо́вский;

~кая ма́та — борцо́вский мат

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)