масці́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. масці́на масці́ны
Р. масці́ны масці́н
Д. масці́не масці́нам
В. масці́ну масці́ны
Т. масці́най
масці́наю
масці́намі
М. масці́не масці́нах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

масці́на, ‑ы, ж.

Дошка або бервяно ў насціле моста. Масціны былі мокрымі. Яны не скрыпелі пад нагамі, як у пагодлівы дзень. Можна было прайсці масток і не заўважыць, каб пад ім не гаманіла, не шумела рака. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масці́на ’дошка або бервяно ў насціле моста’ (ТСБМ). Рус. наўг., валаг., ярасл., арханг. мости́на ’тс’. Да мост (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)