мастако́ліцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мастако́люся мастако́лімся
2-я ас. мастако́лішся мастако́ліцеся
3-я ас. мастако́ліцца мастако́ляцца
Прошлы час
м. мастако́ліўся мастако́ліліся
ж. мастако́лілася
н. мастако́лілася
Загадны лад
2-я ас. мастако́лься мастако́льцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час мастако́лячыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мастаколіцца ’масціцца’ (шчуч., дзятл., маст., Сл. ПЗБ), ’прымошчвацца, прылучацца’ (слонім., Сцяшк. Сл.), мастаколіць ’рабіць паволі, няжвава’ (віц., Мікуц.). Складанае слова. Да мост і кол (гл.). Першапачаткова азначала ’рабіць памост на слупах (на калах), напрыклад, пры паляванні’; пазней атрымала адценне экспрэсіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)