масні́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Дошка ў падлозе або ў якім-н. драўляным насціле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масні́чына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. масні́чына масні́чыны
Р. масні́чыны масні́чын
Д. масні́чыне масні́чынам
В. масні́чыну масні́чыны
Т. масні́чынай
масні́чынаю
масні́чынамі
М. масні́чыне масні́чынах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

масні́чына ж.

1. полови́ца;

2. мостови́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масні́чына, ‑ы, ж.

Тое, што і масніца. Здавалася, што вось зараз зарыпіць маснічына ў сенцах, адчыняцца дзверы і .. [Мальвіна] убачыць Мартына са стомленым тварам. Стаховіч. [Сяргей Рыгоравіч і Люда] пайшлі па мосце, дзе на кругляках маснічын падскокваў, пабразгваў званочкам бывалы Аржанцоў веласіпед. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Тое, што і маснічына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масні́ца ж., см. масні́чына

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маставі́на ж., см. масні́чына2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мостови́на маставі́на, -ны ж., масні́ца, -цы ж., масні́чына, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полови́ца масні́ца, -цы ж., масні́чына, -ны ж., до́шка (у падло́зе).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́чачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да бочка.

2. Невялікая бочка. Тады паднялася маснічына, і адтуль гаспадыня дастала пукатую бочачку. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)