марэ́на

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. марэ́на марэ́ны
Р. марэ́ны марэ́н
Д. марэ́не марэ́нам
В. марэ́ну марэ́ны
Т. марэ́най
марэ́наю
марэ́намі
М. марэ́не марэ́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

марэ́на

‘вялікая колькасць абломкаў горных парод’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. марэ́на
Р. марэ́ны
Д. марэ́не
В. марэ́ну
Т. марэ́най
марэ́наю
М. марэ́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

марэ́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да марэны ​2. // Атрыманы з карэнняў марэны. Марэнавая фарба.

2. Ярка-чырвоны, колеру марэны. Марэнавы колер.

3. у знач. наз. марэ́навыя, ‑ых. Назва сямейства пакрытанасенных раслін, да якога адносяцца марэна, хіннае дрэва, кафейнае дрэва і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алізары́н, -у, м.

Фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэння марэны або з мінералаў і ўжыв. для фарбавання тканін, вырабу мастацкай фарбы, у паліграфіі.

|| прым. алізары́навы, -ая, -ае.

Алізарынавае чарніла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марэны ​1. Марэнная града. Марэнныя ўзгоркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пурпуры́н, ‑у, м.

Спец. Арганічнае чырвонае фарбавальнае рэчыва, якое здабываецца з каранёў марэны.

[Фр. purpurin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алізары́н, ‑у, м.

Фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэння марэны або з мінералаў. Чырвоны алізарын.

[Фр. alisarine з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да краю ​1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.

2. Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей. Колас.

3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)