маршырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

Крочыць, ісці маршам¹ (у 1 знач.), мерным шагам, па-ваеннаму.

|| зак. прамаршырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.

|| наз. маршыро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж. і маршырава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маршырава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. маршыру́ю маршыру́ем
2-я ас. маршыру́еш маршыру́еце
3-я ас. маршыру́е маршыру́юць
Прошлы час
м. маршырава́ў маршырава́лі
ж. маршырава́ла
н. маршырава́ла
Загадны лад
2-я ас. маршыру́й маршыру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час маршыру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маршырава́ць несов. марширова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Хадзіць, ісці маршам. Удзень афіцэры выводзілі салдат на выган за вёску і вучылі іх маршыраваць. Галавач. Насустрач Карніцкаму маршыраваў партызанскі ўзвод. Паслядовіч. // Хадзіць, ісці мерным шагам, па-ваеннаму. Пад вечар .. [Зыгмусь] выходзіў палявой дарогай з маёнтка на гасцінец і .. важна маршыраваў .. у мястэчка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаршырава́ць гл. маршыраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марширова́ть несов. маршырава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршырава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маршыраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памаршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Маршыраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маршыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маршыраваць; маршыраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Машы́р! ’марш! пайшоў прэч!’, машырава́ць ’маршыраваць, ісці’ (Нас., Шат.), машарава́ць ’праяўляць энергію ў дзеянні, разыходзіцца, шумець’ (Юрч.). З польск. maszerować ’маршыраваць’ (Кюнэ, 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)