марці́ра, -ы, мн. -ы, -цір, ж. (гіст.).

Караткаствольная артылерыйская гармата.

|| прым. марці́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марці́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. марці́ра марці́ры
Р. марці́ры марці́р
Д. марці́ры марці́рам
В. марці́ру марці́ры
Т. марці́рай
марці́раю
марці́рамі
М. марці́ры марці́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

марці́ра ж., воен. морти́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марці́ра, ‑ы, ж.

Артылерыйская гармата з кароткім ствалом для навясной стральбы.

[Гал. mortier ад лац. mortarium — ступа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марці́ра артылерыйская гармата з кароткім ствалом’ (ТСБМ). У Крукоўскага (Уплыў, 82) бел. марты́ра — з рус. мовы, у якую (ў XVIII ст. праз гал. mortier ’ступа, марціра’) было запазычана з франц. mortier (< лац. mortārium ’ступа’ (Фасмер, 2, 658)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

морти́ра воен. марці́ра, -ры ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарма́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ма́т, ж.

Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.).

Супрацьтанкавая г.

|| прым. гарма́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарма́та, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.

Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.). Супрацьтанкавая гармата. Зенітная гармата. □ Некалькі гадзін грымелі нашы гарматы, і водгулле іх грому далёка расплывалася па нетрах лясоў і балот Палесся. Колас.

•••

Гарматай не праб’еш гл. прабіць.

Страляць з гарматы па вераб’ях гл. страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармата / з доўгім ствалом: пушка / з кароткім ствалом: марціра / страляе навясным агнём: гаўбіца / зенітная: зенітка (разм.) / страляе на далёкую адлегласць: дальнябойка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)