Ма́рцін

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Ма́рцін Ма́рціны
Р. Ма́рціна Ма́рцінаў
Д. Ма́рціну Ма́рцінам
В. Ма́рціна Ма́рцінаў
Т. Ма́рцінам Ма́рцінамі
М. Ма́рціне Ма́рцінах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перада́ча, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перадаваць — перадаць (у 1–8 знач.).

2. Тое, што перадаецца па радыё, тэлебачанню. Музычная перадача. □ — Таварышы радыёслухачы! Пачынаем нашу навагоднюю перадачу. Якімовіч.

3. Прадукты харчавання, рэчы, якія перадаюцца каму‑н. (у турму, бальніцу і пад.). Пакуль ішло следства, Анэта пасылала Марціну перадачы: харчаванне, тытунь, бялізну. Чарнышэвіч. Калісьці ў аддзяленні выпіскі яна прымала наведвальнікаў, збірала, адносіла ў палату перадачы. Грамовіч.

4. Спец. Механізм, які перадае рух ад адной часткі машыны, прыстасавання да другой. Шарнірная перадача. Ланцуговая перадача.

•••

Каробка перадач гл. каробка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)