маро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; незак.

1. Моцна ахалоджваць, замарожваць што-н.

М. яблыкі.

2. каго-што. Нішчыць холадам, марозам.

М. прусакоў.

3. безас. Пра марознае, халоднае надвор’е.

З раніцы марозіць.

|| прым. маразі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́зіць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. маро́жу маро́зім
2-я ас. маро́зіш маро́зіце
3-я ас. маро́зіць маро́зяць
Прошлы час
м. маро́зіў маро́зілі
ж. маро́зіла
н. маро́зіла
Загадны лад
2-я ас. маро́зь маро́зьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час маро́зячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маро́зіць несов.

1. в разн. знач. моро́зить;

м. тарака́наў — моро́зить тарака́нов;

м. я́блыкі — моро́зить я́блоки;

2. (повреждать морозом) обмора́живать;

3. безл. моро́зить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; незак.

1. каго-што. Моцна ахалоджваць; прымушалі, мерзнуць, зябнуць. Вада марозіла рукі так, што аж дубянелі кончыкі пальцаў. «Звязда». // Нішчыць холадам, марозам. Марозіць прусакоў.

2. што. Замарожваць што‑н., каб захаваць надалей. Марозіць яблыкі.

3. безас. Пра марозную, халодную пагоду. Хоць снегу ўжо не было, але марозіла моцна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маразі́льны гл. марозіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моро́зить несов., в разн. знач. маро́зіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обмора́живать несов. абмаро́жваць, маро́зіць; см. обморо́зить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маро́зіцца, ‑розіцца; незак.

Зал. да марозіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маро́зіцца несов.

1. моро́зиться;

2. страд. моро́зиться; см. маро́зіць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

студзі́ць, студжу́, сту́дзіш, сту́дзіць; сту́джаны; незак., што.

1. Рабіць халодным, даваць астыць.

С. чай.

2. Марозіць, халадзіць; астуджваць, выпускаючы цяпло.

С. хату.

Холад студзіць ногі.

Апёкшыся на малацэ, і ваду будзеш с. (прыказка).

|| зак. астудзі́ць, астуджу́, асту́дзіш, асту́дзіць; асту́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)