маро́зны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
маро́зны |
маро́зная |
маро́знае |
маро́зныя |
| Р. |
маро́знага |
маро́знай маро́знае |
маро́знага |
маро́зных |
| Д. |
маро́знаму |
маро́знай |
маро́знаму |
маро́зным |
| В. |
маро́зны (неадуш.) маро́знага (адуш.) |
маро́зную |
маро́знае |
маро́зныя (неадуш.) маро́зных (адуш.) |
| Т. |
маро́зным |
маро́знай маро́знаю |
маро́зным |
маро́знымі |
| М. |
маро́зным |
маро́знай |
маро́зным |
маро́зных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
маро́зны, ‑ая, ‑ае.
1. З марозам, вельмі халодны. Марозны вецер. Марозная зіма. □ Сонечная марозная раніца іграла зайчыкамі на сценах пакоя. Гартны.
2. Звязаны з дзеяннем марозу. Раптам стук пачуўся ў хату з двара, з марознае імглы. Колас. Пад нагамі паскрыпвае свежы, марозны снег. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маро́з, -у, мн. маразы́, маразо́ў, м.
1. Моцны холад, сцюжа.
М. бярэцца на нач.
Дваццаць градусаў марозу.
2. Вельмі халоднае надвор’е.
Трашчаць маразы.
|| памянш. маро́зік, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. маро́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сі́веркі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сіверны. На голым.. схіле дзьмуў сіверкі марозны вецер. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маро́злівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і марозны. Ясныя былі дні, і марозлівыя, і, як заўсёды ў тую восень, ціхія. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стыдзь ‘моцны марозны холад; сцюжа’ (Нік. Очерки, Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік ад *stydnǫti, гл. стыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маро́зна,
1. Прысл. да марозны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Холадна, моцны мароз. Куцця. Марозна. Хмурнавата. Сняжок падкідвае заўзята. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)