марксі́сцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. марксі́сцкі марксі́сцкая марксі́сцкае марксі́сцкія
Р. марксі́сцкага марксі́сцкай
марксі́сцкае
марксі́сцкага марксі́сцкіх
Д. марксі́сцкаму марксі́сцкай марксі́сцкаму марксі́сцкім
В. марксі́сцкі (неадуш.)
марксі́сцкага (адуш.)
марксі́сцкую марксі́сцкае марксі́сцкія (неадуш.)
марксі́сцкіх (адуш.)
Т. марксі́сцкім марксі́сцкай
марксі́сцкаю
марксі́сцкім марксі́сцкімі
М. марксі́сцкім марксі́сцкай марксі́сцкім марксі́сцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

марксі́сцкі маркси́стский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марксі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марксізма, марксістаў. Марксісцкая партыя. // Уласцівы марксізму, марксісту. Марксісцкі светапогляд. Марксісцкае светаразуменне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марксі́зм, -у, м.

Навуковая сістэма філасофскіх, эканамічных і сацыяльна-палітычных поглядаў, распрацаваная К.

Марксам і Ф. Энгельсам.

|| прым. марксі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркси́стский марксі́сцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́тад, -ду м. ме́тод;

марксі́сцкі дыялекты́чны м.ист. маркси́стский диалекти́ческий ме́тод;

~ды навуча́ння — ме́тоды обуче́ния;

м. замяшчэ́ння — ме́тод замеще́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гурто́к, ‑тка, м.

1. Памянш. да гурт (у 1, 2 знач.). Зося стаяла ў гуртку дзяўчат ля Сёмкінай хаты. Гартны. Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі. Колас.

2. Група людзей, аб’яднаных агульнасцю поглядаў, інтарэсаў. Рэвалюцыйны гурток. Марксісцкі гурток.

3. Група людзей, з якой праводзяцца заняткі па набыццю якіх‑н. ведаў, навыкаў. Агратэхнічны гурток. Драматычны гурток. Харавы гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́тад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спосаб пазнання з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Марксісцкі метад. Дыялектычны метад.

2. Прыём, сістэма прыёмаў у якой‑н. галіне дзейнасці. Пасеў рашылі правесці гнездавым метадам. Кулакоўскі. // Спосаб дзеяння, паводзін. Прыгледзеўшыся калісьці да Дразда, як той лёгка з дзяўчатамі жартуе, паспрабаваў гэтак зрабіць і Косця. На дзіва, ад яго слоў ніхто не смяяўся.. Ён паспрабаваў яшчэ раз — другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк.

•••

Метад замяшчэння (спец.) — метад вымярэння шляхам замены пэўнай велічыні ўжо вядомай роўнавялікай велічынёй.

[Грэч. methodos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)