марге́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. марге́лка марге́лкі
Р. марге́лкі марге́лак
Д. марге́лцы марге́лкам
В. марге́лку марге́лкі
Т. марге́лкай
марге́лкаю
марге́лкамі
М. марге́лцы марге́лках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Марге́лка, марке́лка ’сялянская белая лямцавая шапка канічнай формы без брыля’ (віц., Шн. 3; Грыг., Дэмб. 2, Малч., Нас., Бяльк., Растарг.; Мат. Маг.; Нар. Гом.). Да магерка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маге́рка, маґерка, марге́лка, маде́рка ’круглая высокая або невялікая лёгкая лямцавая мужчынская шапка, якую насілі раней сяляне’, ’род капелюша’ (ТС, Грыг., Дэмб. 2, Мядзв., Маш., Малеч., Макс., Мал., Бяльк., Гарэц., Растарг.). Ст.-бел. макгерка, магерка (1577, 1625 гг.). Рус. маге́рка, укр. маги́рка ’белая лямцавая шапка’. Запазычана з польск. magierka ’венгерская шапка’ < венг. magyar ’венгерскі’ (Булыка, Запазыч., 195; Фасмер, 2, 555; Праабражэнскі, 1, 500, Брукнер, 317). Гл. таксама магер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)